Пра герояў з беларускіх падручнікаў знялі трылер і дэтэктыў


Пра герояў з беларускіх падручнікаў знялі трылер і дэтэктыў

Трылер пра Максіма Танка, меладрама пра Івана Луцкевіча і Юліяну Мэнке, дэтэктыў пра Уладзіміра Дубоўку. Такога на «Белсаце» яшчэ не было!Ужо 6 студзеня а 21:15 – прэм’ера «Лабірынтаў», цыклу гістарычных фільмаў пра беларускіх нацыянальных дзеячаў.https://belsat.eu/news/pra-geroyau-z-belaruskih-padruchnikau-znyali-tryler-i-detektyu/

Publiée par «Белсат» sur Jeudi 3 janvier 2019

Трылер пра Максіма Танка, меладрама пра Івана Луцкевіча і Юліяну Мэнке, дэтэктыў пра Уладзіміра Дубоўку. Такога на «Белсаце» яшчэ не было! Ужо 6 студзеня а 21:15 – прэм’ера «Лабірынтаў», цыклу гістарычных фільмаў пра беларускіх нацыянальных дзеячаў.

«У «Лабірынтах» мы паказалі беларускіх класікаў з нечаканага боку, праўдзівымі, незабранзавелымі, з усімі тымі жарсцямі, якія яны мелі, – распавядае аўтарка ідэі і кіраўніца праекту Валярына Кустава. – Напрыклад, вялікі дзеяч адраджэння Іван Луцкевіч упершыню становіцца героем меладрамы».

Фрагмент фільму з гістарычнага цыклу «Лабірынты». Фота прадстаўлена стваральнікамі гістарычнага цыклу «Лабірынты»

У кожнай серыі вы ўбачыце гістарычныя рэканструкцыі з удзелам вядомых беларускіх актораў, мультыплікацыйную графіку і рэдкія архіўныя фотаздымкі.

Акторы Вераніка Пляшкевіч (у ролі Налі Маркавай) і Міхаіл Зуй (у ролі маладога Уладзіміра Дубоўкі). Фота прадстаўлена стваральнікамі гістарычнага цыклу «Лабірынты»

«Геаграфія здымак – ад маскоўскага Крамля да «Крывіцкай Меккі» Вільні. Мы шукаем беларускі след, раскрываем незвычайныя факты з жыцця дзеячаў нашай гісторыі ды культуры: каханні, інтрыгі, узлёты і забойствы. Самае галоўнае – мы расказваем беларусам невядомыя дасюль факты з закрытых архіваў», – тлумачыць Валярына.

Валярына Кустава. Фота прадстаўлена стваральнікамі гістарычнага цыклу «Лабірынты»

Вядоўца Васіль Дранько-Майсюк (ён жа – сцэнарыст праекту) з лёгкасцю перамяшчаецца ў прасторы і часе, сустракаецца з экспертамі ды знаўцамі мінулых эпох, размаўляе з непасрэднымі сведкамі тых падзеяў, прысутнічае там, дзе адбываюцца тыя ці іншыя гістарычныя эпізоды. У кожным фільме ён раскрывае перад гледачом нейкую таямніцу.

Васіль Дранько-Майсюк. Фота прадстаўлена стваральнікамі гістарычнага цыклу «Лабірынты»

«Мне пашанцавала працаваць з матэрыяламі, якія раней збольшага не траплялі нашым даследчыкам. Альбо звесткі пра іх – былі ўрыўкавымі, – падкрэслівае Васіль Дранько-Майсюк. – Працую з асабістымі архівамі сем’яў нашых герояў, а таксама з усімі магчымымі архівамі на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі. Звесткі пра нашых персанажаў мы бярэм з самых розным крыніц. Гэта і бібліятэкі Беларусі, інтэрв’ю з сучаснымі гісторыкамі і даследчыкамі літаратуры, а таксама са сведкамі падзеяў і роднымі нашых герояў».

Фрагмент фільму з гістарычнага цыклу «Лабірынты». Фота belsat.eu

Першая серыя «Чорны чалавек Уладзіміра Дубоўкі» – гэта даследніцкі дэтэктыў, прысвечаны беларускаму паэту, аўтару хрэстаматыйнага верша «О Беларусь, мая шыпшына…». Глядзіце ў нядзелю, 6 студзеня, а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або онлайн на нашай старонцы.

ІА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары