Пост паліцыянтаў у Дагестане падарваў студэнт з Астрахані


Расейскія сілавікі высветлілі асобу маладзёна, які, паводле папярэдніх звестак, падарваў паліцэйскі пост у Дагестане, праз што загінулі два паліцыянты.

У панядзелак, 15 лютага, каля паста дарожна-патрульнай службы ў Дагестане прагрымеў выбух, магутнасць якога, па папярэдніх звестках, склала 30 кг у тратылавым эквіваленце. У выніку загінулі два паліцыянты, яшчэ 17 чалавек атрымалі раненні.

«Папярэдне ўстаноўленая асоба мужчыны, які ў панядзелак раніцай прывёў у дзеянне выбуховую прыладу каля паста паліцыі ў Дэрбенцкая раёне Дагестану. Ім зʼяўляецца 23-гадовы Талібаў, які вучыўся ў адным з ВНУ Астрахані», – паведаміла крыніца ў праваахоўных органах Дагестану.

Паводле інфарматара, у адным з мікрараёнаў Дэрбенту сілавікі заблакавалі дом бацькі падазраванага, які знаходзіцца цяпер там. З падазраваным размаўляюць праваахоўнікі.

У панядзелак ператрусы правялі па месцы фактычнага пражывання 23-гадовага падазраванага, а таксама ў Астрахані, дзе ён раней вучыўся.

Падчас ператрусу былі канфіскаваныя матэрыялы, якія пацвердзілі прыналежнасць падазронага да забароненай у РФ групоўкі «Ісламская дзяржава».

«Канфіскаваны кампʼютар, іншая аргтэхніка і асабістыя рэчы, якія сведчаць аб прыналежнасці загінулага да «Ісламскай дзяржавы», да якой, ён далучыўся летась», – паведаміла крыніца.

Некаторыя факты паказваюць на кароткатэрміновае знаходжанне падазраванага на тэрыторыі Турцыі і Сірыі.

МЯ, паводле interfax.ru

Стужка навінаў