Польскі дэпутат заклікаў Лукашэнку паспрыяць мільёну беларусаў


Робэрт Тышкевіч, фота Facebook.com

Польскі дэпутат, намеснік старшыні Камісіі замежных справаў Сейму Робэрт Тышкевіч у сетцы «Facebook» прывітаў пашырэнне бязвізавай зоны для замежнікаў у Беларусі на мяжы з Польшчаю.

Hавiны
Лукашэнка пашырыў бязвізавую зону на захадзе Беларусі і папрасіў паскорыць інтэграцыю з Расеяй
2019.08.02 15:48

Разам з тым палітык заклікаў кіраўніка Беларусі, нарэшце, увесці малы памежны рух паміж краінамі.

«Дзевяць гадоў чакаем вашай згоды ў справе малога памежнага руху. Зрабіце, нарэшце, так, каб мільён беларусаў мог вольна выязджаць у Польшчу», – заявіў дэпутат.

Pas Białorusi wzdłuż granicy z Polską objęty będzie ruchem bezwizowym dla Polaków. I dobrze. Ale co z…

Opublikowany przez Roberta Tyszkiewicza Poniedziałek, 12 sierpnia 2019

Польскі бок выступіў з прапановаю падпісаць пагадненне аб мясцовым прымежным руху ў лютым 2008 года. Праз два гады, у лютым 2010-га, дамова была падпісаная міністрамі замежных справаў Беларусі і Польшчы.

Hавiны
Тысяча подпісаў за малы памежны рух з Польшчаю
2012.12.23 14:40

У траўні 2010 года польскі парламент ратыфікаваў гэты дакумент, пасля яго падпісаў кіраўнік дзяржавы Браніслаў Камароўскі. Беларускі парламент ратыфікаваў дамову ў лістападзе таго ж года, а 1 снежня дакумент быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам.

Тым не менш, беларускі бок так і не прыступіў да рэалізацыі дамоўленасцяў з Польшчаю.

Фота
У Горадні пад бел-чырвона-белым сцягам агітавалі за малы памежны рух
2016.09.01 10:58

Ідэя малога памежнага руху простая: жыхары памежных тэрыторыяў Беларусі і Польшчы маюць свабодна перасоўвацца праз мяжу. Віза непатрэбная, патрэбны толькі адмысловы дазвол, які даецца пры наяўнасці пашпарта.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў