У Горадні пад бел-чырвона-белым сцягам агітавалі за малы памежны рух


Пікет кампаніі «За малы памежны рух» прайшоў у цэнтры Горадні. Маладыя людзі раздавалі балонікі і ўлёткі з сімволікай кампаніі. Побач паплечнікаў «прыкрываў» кандыдат у дэпутаты ад БНФ Вадзім Саранчукоў (ягоная партыя таксама падтрымлівае ідэю спрашчэння памежнага рэжыму).

Ідэя МПР (малога памежнага руху) простая: жыхары памежных тэрыторыяў Беларусі, Літвы і Польшчы маюць свабодна перасоўвацца праз мяжу. Віза непатрэбная, патрэбны толькі адмысловы дазвол, які даецца пры наяўнасці пашпарта. Беларусь і Польшча падпісалі пагадненне аб МПР яшчэ ў 2010-м, але беларускі бок яго так і не ратыфікаваў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”276137″ img_size=”large”][vc_column_text]У выніку падобнай «свабоднай» тэрыторыяй можа лічыцца толькі кавалак Белавежскай пушчы, а з кастрычніка – яшчэ і тэрыторыя побач з Аўгустаўскім каналам.

«Да ўладаў пачынае даходзіць»

Удзельнік пікету кандыдат у дэпутаты Вадзім Саранчукоў упэўнены, што тэма МПР для Гарадзеншчыны надзвычай цікавая і актуальная: «Кіраўнік дзяржавы пачынае нарэшце выконваць тое, пра што мы кажам цягам апошніх гадоў. Кампанія, у якой мы ўдзельнічаем не на адзін дзень, мы бярэм у ёй удзел ужо доўгі час. І ўвесь гэты час менавіта беларускі бок тармазіў падпісанне дамовы пра МПР. Як бачым, толькі зараз да ўладаў пачынае даходзіць».[/vc_column_text][vc_single_image image=”276173″ img_size=”large”][vc_column_text]Матывацыяй для беларусаў з памежных тэрыторыяў для паездак у тую ж Польшчу, як лічыць Саранчукоў, з’яўляюцца найперш фінансавыя моманты: танныя прадукты і тэхніка.

«Людзі пішуць і дэпутатам, і прэзідэнту звароты па МПР!»

[/vc_column_text][vc_single_image image=”276113″ img_size=”large”][vc_column_text]Яўген Скрабутан, адзін з каардынатараў кампаніі, лічыць, што хуткае ўвядзенне бязвізавага рэжыму ў раёне Аўгустаўскага каналу – адназначная заслуга валанцёраў руху: «Дзякуючы нашым намаганням гэтыя перамовы і пачалі праводзіцца. Мы праводзім кампанію як з польскага, так і з беларускага боку. Так людзі даведваюцца пра МПР, які ўжо 5 год як павінен працаваць. Я ведаю, што людзі пішуць з уласнай ініцыятывы звароты: і прэзідэнту, і сваім дэпутатам пра ўвядзенне МПР! Улада ўжо не мае, як выкручвацца, таму і пайшла на саступкі».

Зараз агітацыйнае турнэ кампаніі праходзіць па Заходняй Беларусі: Ваўкавыск, Мастоўскі раён, Бераставіца, Горадня, наступная мэта – Берасце. Паводле актывіста, цяпер ідзе праца з польскага боку, у асноўным у чэргах на памежных пераходах.

«Можа некалі нешта і зрушыцца, але не зараз»

Час ад часу побач з пікетам спыняюцца мінакі. Абсалютная большасць да самой ідэі ставіцца станоўча, але ў перспектыву спрашчэння памежнага рэжыму людзі не вераць.

«Не цікаўлюся МПР, бо маю візу, – разводзіць рукамі сівы гарадзенец, – Па-шчырасці, мне здаецца, што ўсё гэта працягнецца яшчэ не адзін год. Можа некалі нешта і зрушыцца, але не цяпер».

Побач спыняецца бялявая жанчына сярэдняга веку: «Вельмі хацелася б, каб мяжа была адкрытай для нашых тэрыторыяў. Але, верагодна, нашаму кіраўніцтву не вельмі падабаецца, калі грамадзяне маюць магчымасць выезду за мяжу. Чаму? Бо людзі будуць грошы вывозіць, а заадно паглядзяць іншую краіну – свабодную».

АК, belsat.eu

Стужка навінаў