Лукашэнка пашырыў бязвізавую зону на захадзе Беларусі і папрасіў паскорыць інтэграцыю з Расеяй


Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб пашырэнні бязвізавых тэрыторыяў на Берасцейшчыне і Гарадзеншчыне, паведаміў 2 жніўня ў эфіры тэлеканалу «Беларусь-1» кіраўнік беларускага ўраду Сяргей Румас.

Дакладнай інфармацыі аб пашырэнні бязвізавай зоны пакуль няма.

Сяргей Румас не ўдакладніў, калі рашэнне набудзе моц, а сам указ яшчэ не апублікаваны.

Трапіць у беларускую бязвізавую зону можна праз 12 міжнародных пунктаў пропуску. Актуальныя межы бязвізавых зонаў «Берасце» і «Аўгустаўскі канал» пазначаныя на аўтадарогах адмысловымі знакамі. Памятайце, перасячэнне гэтай мяжы караецца штрафам або дэпартацыяй!

Hавiны
Маеце сяброў-замежнікаў? Запрашайце іх у Горадню без візы!
2017.06.30 11:04

2 жніўня Лукашэнка даручыў Міністэрству замежных справаў актывізаваць працу ў візавых пытаннях з Еўразвязам і Расеяй, а ўраду – паскорыць узгадненне праграмы аб паглыбленні інтэграцыі з Расеяй, піша belta.by.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў