Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 112 смерцяў пацыентаў з COVID-19.
Па стане на 6 траўня ў Беларусі зарэгістравана 19 255 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі, што складае 8,7 % ад колькасці тэстаў. За содні інфікаваных стала больш яшчэ на 905 чалавекі.
«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 112 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.
Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 107 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 5 чалавек.
За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 4388 пацыенты (плюс 617). Агулам у краіне праведзена 220 045 тэстаў на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.
ІІ belsat.eu