«Пінскдрэў» спыніў вытворчасць запалак, бо нерэнтабельна


Запалкавая вытворчасць была спыненая праз нерэнтабельнасць. Апошні дзень фабрыка адпрацавала 27 снежня 2019 года. Цяпер там будуць рабіць крэслы.

У размове з TUT.BY старшыня ўпраўлення эканомікі Пінскага гарвыканкаму Іван Багдановіч сцвярджае, што ўсе працаўнікі запалкавай фабрыкі былі працаўладкаваныя і ніхто не страціў працу.

Працаўнікі прадпрыемства распавялі выданню onliner.by, што частка людзей звольнілася «па артыкуле», а частка сышла па згодзе, бо людзям прапанавалі горшыя ўмовы працы.

«Шмат каму прапаноўвалі працу ў іншых філіялах «Пінскдрэва» – «звальненне ў парадку пераводу з захаваннем стажу». На фанерны завод, напрыклад. Але пасады такія, куды ісці ніхто ня хоча. Жанчынам, да прыкладу, прапанавалі мужчынскую працу: дошкі варочаць, мэблю абіваць, укалываць на лесазаводзе..»., – распавяла працаўніца запалкавай фабрыкі выданню onliner.by.

«Пінскдрэў» — найбуйнейшы дрэваапрацоўчы холдынг Беларусі, заснаваны ў 1880 годзе. У 1892 годзе фабрыку пераабсталявалі для вытворчасці запалак, а ў 1903 годзе на фабрыцы пачалі вырабляць фанеру.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў