Менскі метрапалітэн напярэдадні святаў нагадаў, што петарды, феерверкі і іншыя выбуховыя прадукты нельга перавозіць у цягніках метрапалітэну.
Калі пры даглядзе на ўваходзе на станцыю ў пасажыра знойдуць піратэхнічныя прылады, то іх забяруць, а пасажыр можа панесці адміністрацыйную адказнасць, паведамляе сайт Менскага метро.
ВЧ, belsat.eu