Тры студэнткі аднаго са сталічных каледжаў затрымалі нецвярозага мужчыну на вуліцы Бабруйскай у Менску. Нападнік – 27-гадовы нарадзінец Бабруйску. Пры затрыманні хлопец пашкодзіў планшэт адной з дзяўчат.
Першакурсніцы трымалі зламысніка пакуль не прыехала міліцыя. Пазней высветлілася, што той не толькі збіў пажылога мужчыну, але і паспеў адабраць у яго 200 тысяч рублёў, якія схаваў у сваю шкарпэтку.
За рабаванне хлопцу пагражае да 6 гадоў турмы.
ДР belsat.eu паводле guvd.gov.by