Платформа аб’ядноўвае школьнікаў, студэнтаў і экспертаў.
Студэнтка факультэту сацыякультурніцкіх камунікацыяў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту Алена Маскаленка распрацавала даследчую сетку для моладзі «Дерзай!».
Распрацоўка ўжо перамагла ў найбуйнейшым конкурсе сацыяльных праектаў Беларусі Social Weekend 10 і атрымала грант на рэалізацыю.
«Інтэрфакс» падае, што праект дапамагае студэнтам і школьнікам знайсці кансультанта, эксперта або проста аднадумцу, каб рэалізаваць свае бізнес-ідэі.
«Карыстальнікі сеткі могуць атрымаць неабходныя веды па методыцы падрыхтоўкі даследчага праекту, сабраць каманду, знайсці навуковага кіраўніка і пракансультавацца ў экспертаў, рэалізаваць ідэю і годна абараніць вынікі на патрэбным мерапрыемстве», – заяўляе прэсавая служба БДУ.
На сёння на сайце зарэгістраваныя каля 1000 даследчыкаў, кансультантаў, рэпетытараў, валанцёраў, спонсараў і трэнераў у той ці іншай вобласці.
ДД