Ператрус у гомельскіх журналістаў


У доме галоўнай рэдактаркі гомельскага выдання «Сильные новости» Ганны Якштас і яе мужа Дзяніса адбыўся ператрус. Пра гэта паведаміў у сваім Фэйсбуку заснавальнік выдання Пётр Кузняцоў.

https://www.facebook.com/peter.kuznetsoff/posts/3618386008222863

 

Сілавікі забралі ўсю тэхніку, Ганну і Дзянісу павезлі ў РАУС.

Міліцыя пацвердзіла факт затрымання галоўнай рэдактаркі гомельскага парталу «Сильные новости» Ганны Якштас і яе мужа Дзяніса

«Яны затрыманыя ў межах адміністратыўнага працэсу», – паведаміў interfax.by афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкаму Віталь Прыстромаў.

Ён растлумачыў, што ператрус у доме супрацоўнікаў партала не праводзіўся, але ў іх «канфіскаваная кампутарная тэхніка».

AA belsat.eu

Стужка навінаў