Перад помнікам Леніна ў Менску мінаку стала кепска, ён памер


Мужчына памёр каля помніка Леніну ў Менску.
Фота: euroradio.fm

У Менску праваахоўныя органы атрымалі паведамленне, што каля помніка Леніну насупраць Дома ўраду выявілі цела мужчыны, паведамляе прэсавая служба Следчага камітэту.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, следчым праводзіцца агляд. Паводле папярэдніх звестак, нябожчыкам з’яўляецца 74-гадовы мужчына. Паводле відавочцаў, падчас шпацыру яму стала кепска. Следчыя не выявілі на целе нейкіх пашкоджанняў.

Распачата правяранне. Па факце смерці прызначана судова-медычная экспертыза.

Hавiны
Генпракуратура накіравала ў суд крымінальную справу пра выбухі падчас салюту 3 ліпеня 2019 года
2020.03.06 09:33

СК belsat.eu

Стужка навінаў