Генпракуратура накіравала ў суд крымінальную справу пра выбухі падчас салюту 3 ліпеня 2019 года

Генеральная пракуратура накіравала ў Менскі гарадскі суд крымінальную справу пра выбухі салютных установак 3 ліпеня 2019 году. Падчас святочнага салюту, прысвечанага Дню Незалежнасці Беларусі, адбылася трагедыя, у выніку якой пацярпелі людзі, паведамляе Генпракуратура.

Паводле крымінальнай справы, абвінавачваюцца два супрацоўнікі расейскага прадпрыемства-вытворцы феерверачных вырабаў «Пиро-Росс» і афіцэр Менскай вайсковай камендатуры. Вайсковец абвінавачваецца паводле ч.2 ст.463 КК РБ (парушэнне правілаў абыходжання з прадметамі, якія ўяўляюць павышаную небяспеку для акаляючых, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека і прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры). Пакаранне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае турэмнае зняволенне да пяці гадоў.

https://belsat.eu/news/adyhodzim-nazad-videa-vybuhau-3-lipenya-u-mensku/

Прадстаўнікі расейскай фірмы «Пиро-Росс» абвінавачваюцца паводле па ч.2 ст.299 КК (парушэнне правілаў выкарыстоўвання, перавозкі ці перасылкі агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбухованебяспечных, лёгкаўзгаральных рэчываў або піратэхнічных вырабаў, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага або менш цяжкага цялеснага пашкоджання або шкоды ў буйным памеры). Пакаранне за гэтае злачынства прадугледжвае ад двух да сямі гадоў турэмнага зняволення.

Генпракуратура лічыць, што абвінавачваныя парушылі правілы абыходжання з піратэхнічнымі (феерверачныя) вырабамі. Гэта стала прычынаю няштатнага спрацоўвання зарадаў, што пацягнула разбурэнне пускавых модуляў.

У выніку ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла жанчына, 1955 года нараджэння, 11 грамадзянаў атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Пашкоджана і знішчана маёмасць фізічных і юрыдычных асобаў на агульную суму звыш 742 тысячаў рублёў.

https://belsat.eu/news/sk-zavershyu-rassledavanne-tragedyi-padchas-salyutu-3-lipenya/

  • Падчас салюту на афіцыйны Дзень Незалежнасці 3 ліпеня ў Менску адбыліся 4 выбухі снарадаў для феерверку. Ад аскепкаў загінула жанчына 1955 года нараджэння ды пацярпелі не менш за 10 грамадзянаў.
  • На наступны дзень у межах крымінальнай справы былі затрыманыя двое прадстаўнікоў расейскай кампаніі «Пиро-Росс», якая прадала піратэхніку беларускаму боку. Следства выставіла абвінавачанне двум грамадзянам Расеі паводле ч. 2 арт. 299 («Парушэнне правілаў абыходжання з выбуханебяспечнымі рэчывамі, піратэхнічнымі вырабамі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека») Крымінальнага кодэксу.
  • Улады прынялі рашэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі пацярпелым. Сямʼя загінулай мусіла атрымаць 25 500 рублёў, цяжка параненыя – 2 550. Тым, хто атрымаў менш цяжкія цялесныя пашкоджанні далі 1275 рублёў, а лёгкія траўмы – 510.

https://belsat.eu/news/shosty-dzen-paslya-vybuhu-na-salyutse-krou-dagetul-na-asfaltse/

СК belsat.eu

Hавiны