Ратаваць пенсіянера прыйшлося супрацоўнікам МНС.
Днём 29 жніўня ў адной з вёсак Полацкага раёну мужчына капаў у сваім двары калодзеж. Праз некаторы час на глыбіні 4 метраў ён захрас нагою ў гліне. Самастойна выкараскацца ў яго не атрымалася, таму ратаваць пенсіянера выехалі ратавальнікі.
Пры дапамозе лесвіцы і адмысловых інструментаў мужчыну выцягнулі з калодзежу. На шчасце, ён не пацярпеў, таму ўмяшальніцтва медыкаў не спатрэбілася.