Пажары гасіць ці іншадумцаў душыць?


Хацеў я напісаць пра далёкую і важную для беларускай гісторыі дату. Але атрымаўся чарговы фельетон пра тое, якімі крутымі сцежкамі крочыць беларуская ўлада.

Беларускі гісторык Ігар Мельнікаў арганізаваў выставу, прысвечаную гісторыі Заходняй Беларусі. Здымкі, дакументы і экспанаты мелі прадэманстраваць, як беларусы жылі пад польскаю ўладай: якія мелі праблемы, у што апраналіся, куды ездзілі на працу і як бавілі вольны час. Гісторык узгадаў таксама забыты факт: у польскім войску перад другой сусветнай вайною служылі некалькі дзясяткаў тысяч беларусаў і таму вайна для распачалася не 22 чэрвеня 1941 года, а 1 верасня 1939-га.

Тэза як тэза. Можна спрачацца, ці перадваенная Польшча была дзяржаваю, прыязнай для беларусаў, якія, як вядома, разам з палякамі абаранялі яе ад ворага. Цяжка, аднак, весці дыскусію, не ведаючы гэтых фактаў. Але з увагі на тое, што набліжаецца гадавіна 17 верасня, узгадваць пра тое, што беларусы былі калісьці польскімі грамадзянамі, аказалася справаю небяспечнай. Спачатку ў палеміку ўключыўся галоўны ідэолаг Менскай вобласці, які вырашыў, што выстава неадпаведна асвятляе ролю СССР. А скончылася спрэчка… візітам пажарных!

Працяг фельетону Максіма Чыгункі чытайце ў раздзеле «Аўтарскія праекты».

Стужка навінаў