У лесе ў Чарнобыльскай зоне адчужэння гарэла 5 гектараў травы.
Інфармацыя пра гэта пажарнікам паступіла ў нядзелю а 16:40.
Прэс-служба ўкраінскай Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях падае, што на гашэннем пажару займаліся 18 чалавек, з іх 12 – працаўнікі СНС.
А 17:55 пажар лакалізавалі.
Апошні буйны пажар у Чарнобыльскай зоне адбыўся ў чэрвені 2018 года – у Рудым лесе на тэрыторыі Украіны загарэлася 10 гектараў травы.
ДД