Паўночнакарэйскія СМІ паказалі Кім Чэн Ына ўпершыню за 20 дзён. Хадзілі чуткі, што ён памёр


Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын 1 траўня прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця заводу фосфарных угнаенняў у горадзе Сунчхон, паведаміла дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Паўночнай Карэі ЦТАК.

Акрамя ЦТАК, яшчэ некалькі здымкаў Кім Чэн Ына выклала паўночнакарэйскае выданне «Надон сінмун». На некаторых фотаздымках бачны банер «Цырымонія завяршэння будаўніцтва Сунчхонскага заводу па вытворчасці ўгнаенняў» з датай мерапрыемства – «1 траўня 2020 года».

Кім Чэн Ын не з’яўляўся на публіцы з 11 красавіка і прапусціў, у прыватнасці, цырымонію з нагоды 108-годдзя з дня нараджэння заснавальніка КНДР Кім Ір Сена. Працяглая адсутнасць паўночнакарэйскага лідара на публіцы справакавала чуткі пра яго хваробы і нават смерці. Пры гэтым здагадкі пра смерць Кім Чэн Ына афіцыйныя асобы Паўднёвай Карэі аспрэчвалі.

Hавiны
Кітай адпраўляе медычных экспертаў у Паўночную Карэю. Стан здароўя Кім Чэн Ына пагоршыўся?
2020.04.25 14:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў