Кітай адпраўляе медычных экспертаў у Паўночную Карэю. Стан здароўя Кім Чэн Ына пагоршыўся?

На фоне чутак аб хваробе Кім Чэн Ына, Кітай адправіў у Паўночную Карэю групу медычных экспертаў – паведамляе Reuters.

Апошні раз Кім Чэн Ын з’явіўся на публіцы 11 красавіка і не прысутнічаў на ўрачыстасцях прысвечаным дню нараджэння свайго дзеда, Кіма Ір Сена, 15 красавіка.

Жыхары Паўднёвай Карэі глядзяць навіны пра лідара КНДР Кім Чэн Ына. Сеул, Паўднёвая Карэя, 21 красавіка 2020 г. Фота: HEO RAN / Reuters / Forum

У пятніцу, 24 красавіка, паўднёвакарэйская крыніца паведаміла агенцтву Reuters, што выведка Паўднёвай Карэі лічыць, што Кім жывы і, хутчэй за ўсё, зʼявіцца на публіцы ў бліжэйшы час.

За станам здароўя Кім Чэн Ына таксама сочыць амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп. У чацвер ён абверг ранейшая паведамленні аб цяжкай хваробе Паўночнакарэйскага лідара, але адмовіўся паведаміць, ці кантактаваў ён з чыноўнікамі Паўночнай Карэі.

Тым не менш, адпраўка замежных медычных экспертаў у Паўночную Карэю нешэраговая падзея для гэтай краіны. Калі бацька Кім Чэн Ына, Кім Чэн Ір, перанёс інсульт у 2008 годзе, паўднёвакарэйскія медыі паведамлялі, што кітайскія і французскія лекары ўдзельнічалі ў яго лячэнні.

ВБ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны