30 дзён арышту. Севярынец зноўку пакараны за пратэсты супраць інтэграцыі з Расеяй


Суд Савецкага раёну Менску пакараў сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца 15 соднямі арышту за акцыю ў абарону незалежнасці 20 снежня і 15 соднямі за акцыю 21 снежня. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміла актывістка БХД Вольга Кавалькова.

https://www.facebook.com/volha.kavalkova/posts/2743047892443668

Севярынец толькі сёння вызваліўся з Акрэсціна – ён знаходзіўся за кратамі 15 содняў, тэрмін арышту скончыўся сёння ў 06:45. Міліцыянты яму адразу паведамілі, што ў 12:00 яго чакае новы суд. Такім чынам, палітык пабыў дома з сям’ёй толькі некалькі гадзінаў.

Павел Севярынец на акцыі пратэсту ў Менску. 21 снежня 2019 г.
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu

Спачатку суддзя Вера Галаўкова пакарала Севярынца 15 соднямі арышту за акцыю 20 снежня. Пасля гэтага палітыка адразу ж судзілі за акцыю пратэсту 21 снежня і зноў далі 15 содняў. Агульны тэрмін арышту, які мусіць цяпер адбыць Севярынец, склаў 30 содняў.

https://www.facebook.com/photo.php?fbid=2460019787647430&set=a.1391872944462125&type=3&theater

Сам палітык на суд не прыйшоў. Калі ён будзе затрыманы для адбыцця адміністратыўнага арышту – невядома.

Hавiны
Павел Севярынец выйшаў на свабоду. Але сёння яго зноў будуць судзіць
2020.01.10 10:16

Павел Севярынец – ініцыятар і арганізатар акцыяў супраць інтэграцыі з Расеяй, што праходзілі ў Менску 7,8, 20, 21 і 29 снежня. За тры дні да апошняй акцыі, 26 снежня, Севярынец быў арыштаваны на 15 содняў, а таксама пакараны штрафам у 1275 рублёў. 9 студзеня палітыка завочна зноў пакаралі буйным штрафам – 1350 рублёў.

Hавiны
Больш за два дзясяткі чалавек судзяць сёння за акцыі пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй
2020.01.10 12:21

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў