Ініцыятыва ад праекту InfoGrapher.by накіравана на папулярызацыю сучаснай беларускай літаратуры сярод моладзі.
Арганізатары абяцаюць удзельнікам шмат конкурсаў ды прызоў, сярод якіх магчымасць выйграць кнігі сучасных беларускіх пісьменнікаў з аўтографамі аўтараў. Для тых, хто захапляецца беларускімі творамі, «Чытаем беларускую» плануе выпусціць серыю адмысловых закладак.
Большая частка праекту будзе праходзіць у сацыяльных сетках.
«Кампанія ладзіцца цалкам дзякуючы намаганням валанцёраў. Вельмі файна, што адгукнулася столькі маладых людзей. Гэта сведчыць пра наяўнасць у моладзі інтарэсу да нашай літаратуры, але мы намагаемся зрабіць творы беларускіх аўтараў больш папулярнымі» – кажа каардынатар кампаніі і кіраўнік праекту InfoGrapher.by Кірыл Стаселька.
Сачыць за кампаніяй ды розыгрышамі можна ў суполках у сацыяльных сетках:
vk.com/chytajem
facebook.com/chytajem
Арганізатары кампаніі запрашаюць далучацца праз хэштэг #ЧытаемБеларускую.
Infographer.by ‒ першы візуальны часопіс пра Беларусь, усе матэрыялы якога прадстаўлены ў фармаце статычнай і відэа інфаграфікі.