Патрыярх Маскоўскі Кірыл заклікаў беларусаў мірна развязваць спрэчныя пытанні, а ўлады – не адкладаць у шуфляду вырашэння канфліктных пытанняў у грамадстве, паведамляе «Интерфакс».
«Наш заклік да Беларусі – усе пытанні трэба развязваць мірна. Але калі пытанні існуюць, іх трэба вырашаць, гэта зварот і да ўладаў Беларусі. Нельга адкладаць у шуфляду тое, што выклікае нязгоду і напружанне ў грамадстве. Патрэбныя інструменты разумнага, дзелавога абмеркавання праблемаў з выхадам на канкрэтныя рашэнні», – сказаў кіраўнік РПЦ. Зварот патрыярха паказалі ў тэлеканале «Россия-1».
7 студзеня праваслаўныя вернікі святкуюць Раство. Ад 50 да 65 % беларусаў дэкларуюць прыналежнасць да праваслаўя.
АА belsat.eu