Пасля пікетаў па збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую затрымалі яшчэ 4 актывістаў


«Белсату» стала вядома пра затрыманне міліцыянтамі актывіста Максіма Вінярскага, Андрэя Войніча, Віталя Трыгубава і кіроўцы таксі, у якім яны вярталіся з акцыі. У аўтамабіле знаходзілася гукаўзмацняльная апаратура і плакаты.

Дзе цяпер актывісты, невядома. Іх маглі забраць у РУУС Савецкага раёну. Нумар Максіма Вінярскага недасяжны.

Запіс затрымання Віталь Трыгубаў выклаў у Facebook.

Некалькімі гадзінамі раней падчас пікету па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у цэнтры сталіцы затрымалі актывіста Дзяніса Урбановіча. Сувязі з ім таксама няма.

Hавiны
За вокліч «Ганьба!» супрацоўнікі ДАІ затрымліваюць мінакоў
2020.05.31 17:41

Чальцоў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай і актывістаў затрымалі таксама ў іншых гарадах.

31 траўня ў Менску і Берасці прайшлі пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. «Белсат» зладзіў стрым з месцаў падзеяў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў