Супрацоўнікі ДАІ у Менску хапаюць мінакоў, якія крычаць у іх бок «Ганьба!» На знак салідарнасці многія аўтаўладальнікі сігналяць людзям, што стаяць у чэргах, каб паставіць свой подпіс за прэтэндэнтаў у кандыдаты. Міліцыянты за сігналы выпісваюць штрафы, а мінакі абураюцца на захады міліцыянтаў.
У Менску двое супрацоўнікаў ДАІ спрабавалі затрымаць юнака. Відэа з інцыдэнтам патрапіла ў інтэрнэт. Юнак, якога схапілі супрацоўнікі ДАІ, крычаў «Ганьба!», калі міліцыянты спынілі аўта, кіроўца якога сігналіў на знак салідарнасці з пікетоўцамі.
Двое супрацоўнікаў ДАІ схапілі юнака, і спрабавалі яго затрымаць. Міліцыянты хапалі хлопца за вопратку і цягнулі за сабою. На пытанне, чаму яго затрымліваюць, супрацоўнікі ДАІ тлумачылі, што нібыта за абразу супрацоўнікаў міліцыі падчас выкананні імі службовых абавязкаў.
Юнака ў гэтым выпадку адбілі мінікі.
Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна» сёння ў розных гарадах Беларусі міліцыянты затрымалі каля 20 асобаў, у тым ліку і тры чалавекі з ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.
СК belsat.eu