Пасля перамогі Еўрасаюз акажа Беларусі «значную эканамічную падтрымку»


ЕЗ дапаможа Беларусі фінансава ў выпадку перамогі беларускага народа ў барацьбе за права выбіраць і жыць у прававой дзяржаве. Дэкларацыю падтрымкі Беларусі даў кіраўнік дэпартамента Усходняга грамадства ў Еўракамісіі Лоўрэнс Мэрэдыт.

«ЕЗ застаецца прыхільным пошуку шляху выхаду з крызісу ў Беларусі. (…) У выпадку дэмакратычных зменаў у Беларусі будзе магчымая значная эканамічная падтрымка», – заявіў еўрапалітык 17 кастрычніка.

Пры такім сцэнары будзе падпісаная новае пагадненне, што прадугледжвае доступ да фінансавання ад Міжнароднага валютнага фонду і фінансавай дапамогі з боку ЕЗ, на якую Беларусь на чале з Лукашэнкам разлічыць не можа.

«Мы ўсе гатовыя прапанаваць такую падтрымку, як толькі будзе пераход да дэмакратычнай Беларусі. Наш абсалютны прыярытэт – падтрымліваць дэмакратызацыю Беларусі», – сказаў Мэрэдыт.

Цяпер фарміруецца пакет і сістэма дапамогі ЕЗ грамадзянскай супольнасці Беларусі, моладзі, незалежным медыям, але не дзяржаўным структурам.

ЮТ/МВ Belsat.eu

Стужка навінаў