Пасля інцыдэнту са «смярдзючай вадой» звольнілі дырэктара «Менскводаканалу»

Алег Аўруцін звольнены з пасады дырэктара «Менскводаканалу», паведамляе TUT.by са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Крыніцы кажуць, што Аўруціна звольнілі на днях па ініцыятыве наймальніка ў сувязі з сітуацыяй са «смярдзючай вадой» у некалькіх раёнах Менску ў канцы чэрвеня. Яшчэ сёння раніцай ён значыўся дырэктарам на сайце «Менскводаканалу», але потым гэтую інфармацыю выдалілі.

Алег Аўруцін. Фота – TUT.by

Паводле часткі суразмоўцаў, гэта звальненне выглядае, хутчэй, як гісторыя пра «ахвярнага казла». Аўруціна характарызуюць як нармальнага, сучаснага кіраўніка. Іншыя кажуць, што ў чэрвеньскай сітуацыі з вадой сапраўды быў ягоны недагляд як кіраўніка.

«Так, прамой віны няма, але недапрацоўка яго як кіраўніка – навідавоку», – кажа адзін з суразмоўцаў.

У Менгарвыканкаме пацвердзілі, што Алег Аўруцін 30 ліпеня вызвалены ад пасады. Выконваючым абавязкі дырэктарапрызначаны галоўны інжынер Андрэй Бычкоў. Алег Аўруцін застаецца дэпутатам Менгарсавета.

Менчукам зрабілі пераразлік за брудную ваду і каналізацыю за чэрвень

КА belsat.eu

Hавiны