Алег Аўруцін звольнены з пасады дырэктара «Менскводаканалу», паведамляе TUT.by са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Крыніцы кажуць, што Аўруціна звольнілі на днях па ініцыятыве наймальніка ў сувязі з сітуацыяй са «смярдзючай вадой» у некалькіх раёнах Менску ў канцы чэрвеня. Яшчэ сёння раніцай ён значыўся дырэктарам на сайце «Менскводаканалу», але потым гэтую інфармацыю выдалілі.
Паводле часткі суразмоўцаў, гэта звальненне выглядае, хутчэй, як гісторыя пра «ахвярнага казла». Аўруціна характарызуюць як нармальнага, сучаснага кіраўніка. Іншыя кажуць, што ў чэрвеньскай сітуацыі з вадой сапраўды быў ягоны недагляд як кіраўніка.
«Так, прамой віны няма, але недапрацоўка яго як кіраўніка – навідавоку», – кажа адзін з суразмоўцаў.
У Менгарвыканкаме пацвердзілі, што Алег Аўруцін 30 ліпеня вызвалены ад пасады. Выконваючым абавязкі дырэктарапрызначаны галоўны інжынер Андрэй Бычкоў. Алег Аўруцін застаецца дэпутатам Менгарсавета.
КА belsat.eu