Пасажырскі Boeing зазнаў катастрофу ў Інданезіі


У Інданезіі знік з радараў самалёт з 59 пасажырамі на борце. Паводле медыяў, ён упаў у мора.

Паводле звестак сэрвісу FlightRadar24, Boeing 737 вылятаў са сталіцы краіны Джакарты. У пэўны момант ён страціў тры кіламетры вышыні за хвіліну, пасля чаго сувязь з дыспетчарамі перарвалася. Улады Інданезіі пацвердзілі факт страты сувязі з самалётам.

Агенцтва ТАСС са спасылкай на «Сіньхуа» паведамляе, што самалёт упаў у ваду недалёка ад Джакарты. Жыхары выспы Сэрыбу знайшлі ў моры абломкі самалёта, паведамляе CNN Indonesia. Раней рыбакі бачылі два выбухі ў моры. Інфармацыі наконт загінулых пакуль няма. Інданезійскія ўлады ўжо праводзяць у меркаваным месцы крушэння ў Яванскім моры ратавальную аперацыю.

Самалёт належыць авіякампаніі Sriwijaya Air, на іх былі 59 пасажыраў, у тым ліку 6 дзяцей. Рэйс быў унутраным, борт накіроўваўся ў горад Пантыянак.

Прычыны авіякатастрофы невядомыя.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў