Паранены ў Івацэвічах міліцыянт апрытомнеў


Лекары абмяркоўваюць пытанне транспартавання яго ў Менск.

Галоўны ўрач Івацэвіцкай цэнтральнай раённай больніцы Васіль Юзэфовіч паведаміў, што стан пацыента цяжкі, але стабільны.

«Стан пацярпелага цяжкі, абумоўлены перанесенем раненнем, аперацыяй. Ён прыйшоў у прытомнасць. Усе жыццёвыя паказнікі адсочваюцца, яны стабільныя. У гэтай сітуацыі гэта самае галоўнае», – адзначыў галоўны ўрач.

«БелТА» піша, што цяпер медыкі ладзяць кансіліум, на якім абмяркоўваюць неабходнасць транспарціроўкі параненага міліцыянта ў шпіталь у Менск.

«Усю магчымую на нашым узроўні дапамогу мы аказалі», – дадаў Васіль Юзэфовіч.

Міліцыянта параніў жыхар вёскі Бабровічы ўдзень 17 жніўня. Следчы камітэт падае, што здарэнне адбылося, калі да вяскоўца 1961 года нараджэння прыйшлі двое ўчастковых, каб спраўдзіць умовы захоўвання паляўнічай зброі. Пасля гэтага мужчына пачаў страляць па міліцыянтах. Адзін з інспектараў быў забіты на месцы, другога ў цяжкім стане даставілі ў рэанімацыю шпіталя ў Івацэвічах.

Пазней жыхара вёскі затрымаў АМАП. Зараз яму пагражае смяротнае пакаранне.

Фота анонсу – Paweł Gardziński/Forum

Глядзі таксама
Каментары