Парадак выдачы візаў у краіны ЕЗ спрашчаецца, але візавы збор павялічыцца з 60 да 80 еўраў


Еўрарада і Еўрапарламент завяршылі папярэдняе ўзгадненне праекту новага Візавага кодэксу ЕЗ. Дакумент, апрача іншага, прадугледжвае спрашчэнне выдачы візаў для кароткатэрміновых паездак у краіны ЕЗ.

Новыя правілы закрануць грамадзянаў больш чым са 100 краінаў, паведамляецца на сайце Еўрарады.

Асноўнай мэтай правядзення рэформы з’яўляецца спрашчэння паездак у ЕЗ для турызму, гандлю і вядзення бізнесу. Пры гэтым улады ў Бруселі падкрэсліваюць, што галоўная мэты новага закону – спыненне патоку нелегальнай міграцыі, а таксама ўмацаванне ўнутранай бяспекі Звязу ў цэлым.

Істотна вырастуць памеры візавай мыты – з цяперашніх 60 да 80 еўраў. Але прадугледжваецца магчымасць зніжак для няпоўнагадовых. Дзецям да 6 гадоў, а таксама студэнтам і навукоўцам візы застануцца бясплатнымі. Некаторыя прэферэнцыі таксама прадугледжаны для артыстаў і спартсменаў высокага ўзроўню, а людзі, якія здзяйсняюць частыя паездкі будуць мець магчымасць атрымання шматразовых візаў.

Новыя правілы таксама прадугледжваюць некаторую адаптыўнасць для кожнай канкрэтнай краіны, у залежнасці ад таго, якая ступень супрацы паміж гэтаю краінай і ЕЗ.

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары