Памёр пісьменнік Уладзіслаў Ахроменка


9 лістапада 2018 г. не стала таленавітага беларускага пісьменніка, драматурга, кінасцэнарыста Уладзіслава Ахроменкі.

29 кастрычніка ў Беластоку ў пісьменніка здарыўся цяжкі інфаркт і ён ўвайшоў у кому.

Уладзіслаў Ахроменка нарадзіўся 29 студзеня 1965 года ў Гомлі. Паходзіў з сям’і інжынера заводу РТА і выкладчыцы музычнай вучэльні. Працаваў выкладчыкам у музычнай школе ў Лоеве, карэспандэнтам часопіса «Крыніца», рэдактарам аддзелу часопісу «Бярозка», адказным сакратаром і рэдактарам аддзелу газеты «Культура», а таксама супрацоўнічаў з Беларускім Радыё Рацыя. Жыў у Чарнігаве і Менску.

Як пісьменнік працаваў у вострасюжэтных, запатрабаваных жанрах – дэтэктыў, трылер, альтэрнатыўная гісторыя. Аўтар кніг прозы «Здані і пачвары Беларусі» (1994 г., у суаўтарстве з М. Клімковічам; пад псеўданімамі Францішак Хлус і Марцін Юр), «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» (кінараман, 2007 г., у суаўтарстве з М. Клімковічам), «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» (2009 г., суаўтарстве з М. Клімковічам), «Тэорыя змовы» (2011 г.), «Музы і свінні» (2014 г.), п’есы «Русалка Камсамольскага возера» (2010 г., суаўтарстве з М. Клімковічам).

Пад псеўданімамі выдаў каля дзвюх соцень камерцыйных раманаў на расейскай мове, некаторыя з іх экранізаваныя.

У Уладзіслава Ахроменкі засталіся жонка і трое дзяцей.

Уладзіслаў Ахроменка распавядае пра беларускія справы ў адкрытых украінскімі ўладамі архівах службы бяспекі (СБУ)

Выпуск праграмы «Intermarium», які быў прысвечаны сталінскім архівам, з удзелам Уладзіслава Ахроменкі

ЮВ, belsat.eu, паводле racyja.com

Стужка навінаў