Памёр галоўны архітэктар «Чыжоўка-Арэны»


Марат Гроднікаў.
Фота: ctv.by

На 72-м годзе жыцця памёр галоўны архітэктар менскай «Чыжоўка-Арэны» Марат Гроднікаў. Пра гэта паведамілі ў хакейным клубе «Юнацтва».

Марат Гроднікаў быў галоўным архітэктарам МСРК «Чыжоўка-Арэна» і РУП «Белпрампраект», кіраваў персанальнай творчай майстэрняй, а таксама распрацаваў дзесяткі ўнікальных праектаў.

Ён быў узнагароджаны ганаровай граматай Савету міністраў Беларусі і Ордэнам Пашаны. За актыўны ўдзел у праектаванні крытага катка ў Менску яму была абвешчаная Падзяка кіраўніка краіны.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў