Памёр Джордж Буш-старэйшы


Джордж Буш-старэйшы перад Белым домам падчас прысягі Барака Оўбамы 20 студзеня 2009 года. Фота – Tannen Maury/Reuters/Forum

Амерыканскія медыі паведамляюць, што на 95-м годзе жыцця памёр Джордж Буш-старэйшы – 41-ы прэзідэнт ЗША.

Ён кіраваў краінай у 1989-1993 гадах.

У 1981-1989 гадах Буш-старэйшы быў віцэ-прэзідэнтам пры Роналдзе Рэйгане.

Адзін з ягоных сыноў – Джордж Буш-малодшы – таксама стаў прэзідэнтам (2001–2009 гады), другі быў губернатарам штату Флорыда.

Сямейная пара Джорджа і Барбары Буш усталявала рэкорд працягласці шлюбу для прэзідэнцкай пары, звяртае ўвагу «Бі-бі-сі». Былая першая лэдзі памерла сёлета ў красавіку. На наступны дзень пасля пахавання Буш трапіў у шпіталь з інфекцыяй. Пасля гэтага ён цяжка хварэў.

ДД

Глядзі таксама
Каментары