Амерыканскія медыі паведамляюць, што на 95-м годзе жыцця памёр Джордж Буш-старэйшы – 41-ы прэзідэнт ЗША.
Ён кіраваў краінай у 1989-1993 гадах.
У 1981-1989 гадах Буш-старэйшы быў віцэ-прэзідэнтам пры Роналдзе Рэйгане.
Адзін з ягоных сыноў – Джордж Буш-малодшы – таксама стаў прэзідэнтам (2001–2009 гады), другі быў губернатарам штату Флорыда.
Сямейная пара Джорджа і Барбары Буш усталявала рэкорд працягласці шлюбу для прэзідэнцкай пары, звяртае ўвагу «Бі-бі-сі». Былая першая лэдзі памерла сёлета ў красавіку. На наступны дзень пасля пахавання Буш трапіў у шпіталь з інфекцыяй. Пасля гэтага ён цяжка хварэў.
ДД