Памёр адзін з дэпутатаў фракцыі ў Беларускага народнага фронту ў Вярхоўным Савеце Беларусі Алесь Шут. Пра гэта паведаміў у «Facebook’у» ягоны калега ў фракцыі Сяргей Навумчык.
Алесю Шуту было 67 гадоў. Ён памёр ад раку.
Памёр Дэпутат Незалежнасьці Алесь Шут (1952-2019). Рак. Дэпутаты Апазыцыі БНФ у ВС-12 Ігар Гермянчук, Ігар Пырх, Галя…
Opublikowany przez Siarhieja Navumchyka Środa, 6 listopada 2019
Дэпутат браў актыўны ўдзел у дзейнасці фракцыі БНФ у 1990-1995 гадах, якая спрычынілася да абвяшчэння незалежнасці Беларусі. У 1995 годзе ён быў збіты разам з іншымі дэпутатамі за ўдзел у галадоўцы супраць правядзення рэферэндуму пра дзяржаўную мову, сімволіку і інтэграцыю з Расеяй.
Днямі яму ўручылі медаль Рады Беларускай Народнай Рэспублікі да 100-годдзя БНР «за заслугі ў справе дасягнення Незалежнасці Беларусі».
У Лагойску, у адпаведнасьці з Дэкрэтам старшыні Рады БНР, за заслугі ў справе дасягненьня Незалежнасьці Беларусі, мэдаль…
Opublikowany przez Рада Беларускай Народнай Рэспублікі – Рада БНР Poniedziałek, 4 listopada 2019
Раней з чальцоў фракцыі БНФ памерлі Ігар Гермянчук, Ігар Пырх, Галіна Сямдзянава, Барыс Гюнтар, Генадзь Грушавы.
МГ belsat.eu