Памёр былы мэр Масквы Юрый Лужкоў


Юрый Лужкоў.
Фота: Vyacheslav Prokofyev / TASS / Forum

Ва ўзросце 83 гадоў памёр былы мэр Масквы Юрый Лужкоў. Пра гэта паведамляе «Интерфакс» са спасылкай на свае крыніцы.

Паводле інфармацыі РЕН ТВ, былы мэр Масквы памёр у Германіі, у адной з клінік горада Мюнхен. Тут яму праводзілі аперацыю на сэрцы.

Юрый Лужкоў нарадзіўся ў 1936 годзе ў Маскве. У 1974 годзе ачоліў Даследніцка-канструктарскае бюро аўтаматыкі. З 1980 года – дырэктар Навукова-вытворчага аб’яднання «Хімаўтаматыка». З 1986 года – начальнік упраўлення па навуцы і тэхніцы Міністэрства хімічнай прамысловасці СССР.

З 1977 па 1990 год – дэпутат Массавету. У 1987-1990 гадах быў дэпутатам Вярхоўнага Савету РСФСР. З 1992 па 2010 гады быў мэрам Масквы, да гэтага з 1990 года ўзначальваў Масгарвыканкам. Сышоў паста пасля канфлікту з Дзмітрыем Мядзведзевым, які тады быў прэзідэнтам РФ.

Лужкоў неаднаразова падвяргаўся крытыцы за меркаваныя прэферэнцыі, якія ён даваў камерцыйным структурам ягонай жонкі Алены Батурынай, будучы на пасадзе мэра Масквы.

МГ/МВ belsat.eu

Стужка навінаў