Памёр былы брамнік зборнай Беларусі па хакею Аляксандр Шумідуб


Мінулай ноччу на 56-м годзе жыцця памёр Аляксандр Шумідуб – вядомы галкіпер, былы гулец нацыянальнай зборнай Беларусі, які ў апошні час быў трэнерам брамнікаў хакейнага клубу «Гомель». Пра гэта паведаміў сайт Федэрацыі хакея Беларусі.

Выхаванец сталічнага «Юнацтва», першыя крокі ў прафесійным хакеі рабіў у менскім «Дынама», прызнаваўся найлепшым гульцом Беларусі (1991), быў прызёрам юнацкага чэмпіянату Еўропы (1982), выйграў увесь камплект узнагарод унутранага першынства, у тым ліку – «золата» ў 1997-м. За нацыянальную зборную Беларусі выступаў з 1996 па 1998 год. Правёў 12 матчаў

Пасля заканчэння кар’еры хакеіста Шумідуб працаваў трэнерам брамнікаў. У Гомлі заснаваў першую ў краіне школу галкіпераў.

Паводле belarushockey.com, некалькі дзён таму Аляксандру Шумідубу стала дрэнна. Яго адвезлі ў шпіталь, дзе ён упаў у кому, а пазней памёр.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў