Памёр беларускі палітвязень часоў СССР Сяргей Ханжанкоў


Пра смерць былога палітвязня і грамадскага актывіста радыё «Свабода» паведаміла яго жонка Алена Скам’янава.

Сяргей Ханжанкоў нарадзіўся 13 сакавіка 1942 году ў пасёлку Усьць-Уціны Магаданскай вобласці ў сям’і былых палітзняволеных (бацька быў асуджаны ў 1935-м, дзед па матчынай лініі – у 1929-м). У 1955-м сям’і дазволілі вярнуцца ў Менск.

27 траўня 1963 году яго і ягоных сяброў арыштавалі савецкія спецслужбы. 7 кастрычніка таго ж году Ханжанкоў асуджаны на 10 гадоў лагераў за «спробу зрабіць дыверсію» і «антысавецкую агітацыю ды прапаганду». Тады разам з сябрамі ён хацеў узарваць менскую вежу-глушылку, якая перашкаджала слухаць радыё «Свабода».

Пасля вызвалення у 1973-м Ханжанкоў вярнуўся ў Менск. Працаваў інжынерам у Беларускім дзяржаўным інстытуце праектавання аўтадарог, на заводзе імя Кірава. У 2002-м выйшаў на пенсію. Не рэабілітаваны і рэабілітацыі ніколі не дамагаўся.[/vc_column_text][vc_column_text]belsat.eu

Стужка навінаў