Следчы камітэт працягвае расследаваць крымінальную справу ў дачыненні 34-гадовай жанчыны, якую вінавацяць у спробе забойства ейнага 10-месячнага сына ў двары жылога дому на вул. Мазурава ў Менску. Сам хлопчык, паведамілі ў СК, 29 чэрвеня памёр у лякарні ад нанесеных траўмаў.
Следчыя дапыталі сведкаў і знаёмых сям’і, прызначылі шэраг даследаванняў. Каб выявіць матывы жанчыны, вывучаецца змесціва ейных кампʼютара і тэлефона.
У дачыненні да падазронай праводзіцца комплексная судовая псіхолага-псіхіятрычная экспертыза. Сама яна знаходзіцца пад вартай.
Нагадаем, што трагедыя разгарнулася 17 чэрвеня ў двары на вуліцы Мазурава ў Менску. Кабета нанесла свайму сыну цяжкія траўмы, аднак не давяла намеру да канца. Жанчыну спыніў бацька дзіцяці. Немаўля шпіталізавалі ў вельмі цяжкім стане.
МГ belsat.eu