Мемарыяльную дошку ў гонар Янкі Купалы ўсталююць у Чувашыі


Гарадскія ўлады Чабаксараў (Чувашская Рэспубліка, Расея) прынялі рашэнне аб усталяванні мемарыяльнай дошкі ў гонар Янкі Купалы на доме № 5 па вуліцы кампазітараў Вараб’ёвых. Там паэт жыў у 1941 годзе.

Пра гэта паведамляе газета «Звязда».

Ініцыятарам рэалізацыі гэтай ідэі выступіла таварыства чувашска-беларускай дружбы.

У Чэбаксарах Купала спыніўся па дарозе ў Казань у кастрычніку 1941 года. Паэт жыў тут амаль два тыдні. У 1955 адну з вуліцаў горада назвалі імем Купалы.

На дадзены момант на тэрыторыі Расеі прысвечаныя паэту мемарыяльныя дошкі ўстаноўлены ў Кіславодску, Санкт-Пецярбургу, Смаленску, Печышчы каля Казані і вёсцы Соф’іна Раменскага раёна Маскоўскай вобласці.

Аб’ектыў
Смерць Купалы – самая загадкавая ў гісторыі беларускае культуры
2018.06.28 21:11

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў