6 чэрвеня не стала рэжысёркі і сцэнарысткі Кіры Муратавай.
Пра гэта паведаміў ейны муж Яўгеній Галубенка.
Муратава скончыла рэжысёрскі факультэт Усерасейскага дзяржаўнага інстытуту кінематаграфіі. Ужо першыя фільмы «Кароткія сустрэчы» (1967) і «Даўгія праводзіны» (1971) зрабілі яе вядомай. Гэтыя стужкі падвяргаліся цэнзуры з боку савецкай улады.
Кіра Муратава жыла і працавала ў Адэсе.
НМ, belsat.eu, паводле buro247.ua, фотаздымак Max Rossi/ Forum