Паліцыя ў Тайландзе адмовілася вызваліць пад заклад Насцю Рыбку і Алекса Леслі


Рыбка і Леслі ў паліцэйскім участку

Затрыманыя спрабавалі выйсці, заплаціўшы грошы, але ім адмовіў начальнік гарадскога аддзелу паліцыі Патаі. Гэта ж датычыць яшчэ васьмярых асобаў, затрыманых за правядзенне нелегальнага «секс-трэнінгу».

« Цяпер пытанне аб закладзе можа вырашыць толькі суд, і пры гэтым мяняецца статус затрыманых: яны ператвараюцца ў арыштаваных судом асобаў, у дачыненні да якіх праводзіцца следства », – распавяла крыніца ria.ru.

Суд можа выпусціць іх пад заклад, аднак яго сума будзе значна вышэйшая.

«Калі суд дазволіць заклад, то пасля яго ўнясення арыштаваныя змогуць чакаць суду на волі, аднак яны не будуць мець права пакідаць Тайланд і павінныя будуць кожныя 12 дзён з’яўляцца ў суд для падаўжэння закладу, які можа быць у любы момант адкліканы па прадстаўленні пракуратуры або паліцэйскага следчага», – падкрэсліла крыніца.

Дзесяцёх замежнікаў, якія праводзілі незаконныя секс-трэнінгі, затрымалі 26 лютага ў Патаі. Арганізатар курсаў – Аляксандр Кірылаў з Віцебску (больш вядомы як Алекс Леслі). За парушэнне мясцовага заканадаўства яго і рэшту затрыманых чакае суд і дэпартацыя.

***

8 лютага Аляксей Навальны апублікаваў расследаванне аб сувязі Алега Дзерыпаскі з віцэ-прэм’ерам Сяргеем Прыходзькам. Паводле Навальнага, яны адпачывалі на яхце алігарха ў Нарвегіі разам з супрацоўніцай «індустрыі эскортных паслуг» пад псеўданімам Насця Рыбка. Інфармацыю для свайго расследавання Навальны знайшоў у інстаграме і кнізе бабруйчанкі.

Дзерыпаска падаў пазоў да Рыбкі ва Усць-Лабінскі гарадскі суд 9 лютага.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары