Паліцыя сцвярджае, што ў журналіста Івана Галунова нібыта знайшлі какаін


Маскоўская паліцыя ўвечары 7 чэрвеня апублікавала дадатковыя тлумачэнні наконт справы журналіста-расследавальніка «Медузы» Івана Галунова, якога затрымалі паводле абвінавачвання ў гандлі наркотыкамі.

Галоўнае ўпраўленне МУС па Маскве паведаміла, што затрыманне адбылося «падчас аператыўнай распрацоўкі групы асобаў, якія займаюцца збытам наркатычных сродкаў». У Галунова пры асабістым даглядзе нібыта знайшлі 4 грама метылэфедронам, а пры ператрусе на кватэры – больш за 5 грамаў какаіну.

Праваахоўнікі кажуць, што пры затрыманні Галунова не білі (пра гэта раней казаў сам журналіст). Пры гэтым у паліцыі прызналі, што ў навіне пра затрыманне Галунова на сайце ГУ МУС былі памылкова апублікаваныя фатаграфіі, зробленыя не ў яго кватэры.

«У той жа час выказваем нязгоду з сцвярджэннямі асобных прадстаўнікоў СМІ аб наўмысных фальсіфікацыях, дапушчаных падчас папярэдняга следства. Папярэдняе расследаванне крымінальнай справы працягваецца, яго ўзяў пад асабісты кантроль начальнік ГУ МУС Расеі па Маскве генерал-лейтэнант паліцыі Алег Баранаў», – адзначылі ў паліцыі.

Журналіста-расследавальніка «Медузы» Івана Галунова затрымалі 6 чэрвеня а 14:30 недалёка ад метро «Каляровы бульвар» у Маскве, калі ён ішоў на сустрэчу з крыніцай. Карэспандэнта спынілі некалькі аператыўнікаў, пры даглядзе яны знайшлі ў яго заплечніку скрутак з наркотыкамі. Яшчэ адзін скрутак пазней выявілі пры ператрусы ў кватэры. Галуноў не прызнае віну і кажа, што наркотыкі яму падкінулі.

Затрыманне журналіста выклікала хвалю абурэння ў расейскім грамадстве. Калегі перакананыя, што Галунова пераследуюць праз ягоную журналісцкую дзейнасць і насамрэч ён невінаваты. У Маскве 7 чэрвеня прайшлі пікеты на знак пратэсту супраць затрымання журналіста «Медузы».

Hавiны
За кратамі расейскі журналіст Галуноў не спаў і ня еў больш за содні, – адвакат
2019.06.07 21:48

КА belsat.eu

Стужка навінаў