Увечары ў аўторак паліцыя вызваліла двух закладнікаў і арыштавала чалавека, які патрабаваў звязацца з пасольствам Ірану і перадаць праз амбасадара паведамленне для французскага ўрада.
Ён некалькі гадзінаў утрымліваў захопнікаў у офісным будынку ў паўночнай частцы гораду.
«Чалавек быў арыштаваны, закладнікі ў бяспецы», – паведаміў у «Тўітэры» міністр унутраных справаў Францыі Жэрар Каломб (Gerard Collomb).
Reuters падае, што няма ніякіх звестак аб узросце, вонкавым выглядзе або нацыянальнасці захопніка.
«Яго патрабаванні былі вельмі расплывістыя і незразумелыя. Пасярэдніку ў перамовах было цяжка іх зразумець», – дадаў міністр.
ДД