Паліклінікі Менску спыняюць планавы прыём


На ўваходзе ў паліклініку ўсім мераюць тэмпературу бескантактным тэрмоментрам.
Фота: Belsat.eu

У сталічных паліклініках часова не будуць аказваць планавую медычную дапамогу ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

З 4 снежня ў Менску спыняецца аказанне планавай медычнай дапамогі. Дактары-спецыялісты (неўролагі, рэабілітолагі, фізіятэрапеўты, эндакрынолагі ды іншыя) будуць займацца пацыентамі з прыкметамі рэспіратарнай інфекцыі і пацыентамі з тэмпературай на прыёме ў паліклініцы і дома ў кантактных брыгадах, а таксама працаваць у кантактных цэнтрах.

Паліклінікі будуць аказваць толькі экстранную траўматолага-хірургічную дапамогу.

Як доўга будуць дзеяць новыя правілы ў Міністэрстве аховы здароўя не паведамляюць.

AA belsat.eu

Стужка навінаў