Палата прадстаўнікоў ЗША прыняла «сапраўдныя санкцыі» супраць Расеі


Палата прадстаўнікоў Злучаных Штатаў Амерыкі прыняла папраўку да абароннага бюджэту краіны на 2020 год, якая забараняе амерыканскім грамадзянам любыя дзеянні з дзяржаўным доўгам Расеі ў выпадку ўмяшання ў амерыканскія выбары. Наўпроставую трансляцыю слуханняў вёў канал C-SPAN.

У якасці ўмяшання ў выбары сярод іншага адзначаецца крадзеж інфармацыі, каб уплываць на выбары ў ЗША, а таксама такія выпадкі, калі расейскія хакеры выдаюць сябе ў інтэрнэце за амерыканцаў.

«Гэтая папраўка прадугледжвае сапраўдныя, сур’ёзныя санкцыі супраць расейскай дзяржавы», – заявіў падчас слуханняў адзін з аўтараў папраўкі дэмакрат Брэдлі Шэрман.

Санкцыі можна будзе адмяніць, калі адміністрацыя вырашыць, што Масква можа не ўмешвацца ў адзін выбарчы цыкл, а Палата прадстаўнікоў ЗША пагодзіцца з такой высновай.

Hавiны
Расея будзе расціскаць еўрапейскія прадукты і ў 2020 годзе
2019.06.26 17:40

Прынятаму дакументу яшчэ трэба прайсці разгляд у Пагаджальным камітэце.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў