Расея будзе расціскаць еўрапейскія прадукты і ў 2020 годзе


Прэм’ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў пастанову аб працягу харчовага эмбарга ў дачыненні некаторых краінаў да 31 снежня 2020 года.

Адпаведная пастанова была апублікаваная 26 чэрвеня.

Hавiны
Без каментароў: піцерскія «казакі» зладзілі «контрсанкцыйны рэйд» у супермаркет
2015.08.21 12:12

Харчовае эмбарга дзейнічае ў Расеі з 7 жніўня 2014 года. Яно было ўведзенае ў адказ на санкцыі, уведзеныя за акупацыю Крамлём Крыму.

Зараз прадуктовае эмбарга распаўсюджвае сваё дзеянне на прадукцыю з ЗША, Еўразвязу, Аўстраліі, Нарвегіі, Канады, Украіны і шэрагу іншых краін Еўропы.

Hавiны
Расея пагражае татальнай забаронай рээкспарту садавіны і гародніны з Беларусі
2019.03.28 17:43

Пры гэтым Расея таксама абвінавачвае Беларусь у тым, што прадпрыемствы нашай краіны займаюцца рээкспартам прадуктаў у РФ з краінаў, якія патрапілі пад контрсанкцыі Крамля.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў