Грамадска-культурны дзеяч Хведар Нюнька памёр на 91 годзе жыцця.
Хведар Нюнька нарадзіўся ў вёсцы Алешавічы ў Заходняй Беларусі, што тады ўваходзіла ў склад Польшчы (цяпер – Мастоўскі раён на Гарадзеншчыне).
У 1943-м сям’я Нюнькі пераехала ў Вільню, у якой ён скончыў расейскую гімназію імя Чарняхоўскага. У 1953 Нюнька скончыў лясны факультэт Літоўскай сельскагаспадарчай акадэміі.
Цягам 35 гадоў да 1992 году працаваў галоўным спецыялістам па каштарысах у праектных будаўнічых інстытутах Вільні, піша «Наша Ніва».
З 80-х гадоў мінулага стагоддзя Нюнька вёў актыўную працу па адраджэнні беларускасці ў Літве. У 1989 – 2014 гг. Нюнька кіраваў Таварыствам беларускай культуры ў Літве.
З 1997-га быў чальцом Рады БНР, кіроўнага органу БНР на эміграцыі.
ДД