Пайшла з жыцця Караліна Русіновіч, шматгадовая супрацоўніца «Белсату»


Караліна змагалася з рэцыдывам раку. Шмат месяцаў яна не здавалася і змагалася да канца. Хвароба перамагла яе сёння раніцай.

Караліне было 42 гады. Яна нарадзілася ў Беларусі ў польскай сям’і з Ліды. У 1996 годзе пераехала ў Варшаву. Вывучала журналістыку ва Універсітэце кардынала Стэфана Вышыньскага. Працавала ў беларускай рэдакцыі Польскага радыё.

З лістапада 2012-га – у камандзе «Белсату»: спачатку ў рэдакцыі польскай версіі старонкі, пасля ў аддзеле прамоцыі і рэкламы.

Для чальцоў рэдакцыі Караліна назаўсёды застанецца прыкладам упартасці ў барацьбе з нягодамі.

«Белсат» выказвае спачуванні родным і блізкім нашай каляжанкі.

Калегі і сябры тэлеканалу «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары