У Менску затрымалі няпоўнагадовых хлопца і дзяўчыну, якіх падазраюць у махлярстве ў кавярнях гораду. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных справаў.
Падлеткаў затрымалі праз скаргу ахоўніка адной з кавярняў, з адміністрацыяй якога яны канфліктавалі. Маладзёны заяўлялі, што знайшлі валасы ў замоўленай страве, і патрабавалі прынесці іншую ежу бясплатна ў якасці кампенсацыі за «маральную» шкоду.
Аднак наведнікам адмовілі, і яны сышлі. Неўзабаве іх затрымалі: запісы з камер відэаназірання кавярні паказалі, што «пацярпелыя» самі падкінулі свае ж валасы ў ежу.
Па словах ахоўніка, раней падлеткі падобным чынам пракруцілі падобную афёру ў іншым рэстаране. Там яны атрымалі заказ бясплатна ўзамен на «сапсаваны».
Зараз дзеянням затрыманых даецца прававая ацэнка.
МГ belsat.eu