У Маскве затрымалі беларуса, якога падазраюць у махлярстве


МУС Расеі падазрае ўладальніка сталічнага шматпрофільнага медычнага цэнтру «Ф Клінікс» Паўла Фралова ў арганізацыі маштабнай, федэральнага ўзроўню афёры па аказанні дарагой, але цалкам непатрэбнай меддапамогі. Паводле паліцыі, падкантрольным спадару Фралову лекарам у розных гарадах Расеі ўдалося «вылечыць» больш за 11 тысячаў здаровых грамадзянаў і атрымаць з іх за гэта каля 1 мільярда рублёў (амаль 15 мільёнаў долараў ЗША) піша выданне «Коммерсант».

Прадстаўнікі бізнесмена перакананыя, што той не меў дачынення да махінацый, а скаргі на яго былі ініцыяваныя канкурэнтамі па рынку медпаслугаў.

Аператыўнікі МУС затрымалі 32-гадовага бізнесмена з Беларусі Паўла Фралова раніцай у яго маскоўкай кватэры. Правялі ператрус, пазней сілавікі ўжо разам з затрыманым паехалі медцэнтр, размешчаны ў Таварысцкі завулак, і правялі аналагічныя следчыя дзеянні там.

Пасля гэтага затрыманага ў суправаджэнні аператыўнікаў адправілі самалётам у Чэбаксары, а з аэрапорту – у ІЧУ. У выніку Ленінскі райсуд па хадайніцтве следчага ўпраўлення МУС Чувашыі заключыў яго пад варту на два месяцы. Як аказалася, мясцовая паліцыя падазрае бізнесмена ў арганізацыі асабліва буйнога махлярства (ч. 4 арт. 159 КК РФ). Абарона спадара Фралова прасіла суд абмежавацца хатнім арыштам і нават гарантавала, што для зручнасці правядзення з ім следчых дзеянняў кліенту будзе арандаваная кватэра ў Чэбаксарах, аднак суд, спасылаючыся на цяжар падазрэнняў, прыняў усё ж бок следства.

Паводле афіцыйнага прадстаўніка МУС РФ Ірыны Воўк, супрацоўнікі МУС сумесна з калегамі з Масквы і Чувашыі выявілі «буйнамаштабную крымінальную схему крадзяжу грашовых сродкаў грамадзянаў на падставе аказання платных медычных паслугаў». Як патлумачыла спадарыня Воўк «раней судзімы грамадзянін адной з замежных дзяржаў» (паводле «Коммерсанта», вядзецца пра спадара Фралова) пажадаў атрымаць звышпрыбыткі ў Расеі і для гэтай мэты стварыў у некалькіх рэгіёнах краіны сетку медычных клінік і колл-цэнтраў. Супрацоўнікі апошніх тэлефанавалі па тэлефоне сталым жыхарам Масквы, Санкт-Пецярбургу, Чувашыі, Уладзімірскай, Калужскай, Разанскай і Яраслаўскай вобласцяў і пераконвалі іх прайсці абследаванне ў падкантрольных арганізатару медцэнтрах.

Пасля гэтага супрацоўнікі клінік «выяўлялі» у пацыентаў розныя захворванні, нібыта якія патрабуюць неадкладнага і дарагога лячэння. Цікава, што некаторым малазабяспечаным «хворым» уважлівыя лекары нават дапамагалі аформіць крэдыты ў банках у памеры да паўмільёна рублёў, каб тыя маглі расплаціцца з клінікай. У ліку падманутых больш за 11 тысячаў грамадзянаў, а агульная шкода ад дзейнасці злачыннай групы склаў каля 1 мільярда рублёў.

У рамках гэтай справы былі затрыманыя 25 чалавек, у ліку якіх гендырэктар, галоўныя лекары, бухгалтары і шараговыя супрацоўнікі медцэнтраў у розных рэгіёнах краіны, як мяркуецца, афіліяваных з арганізатарам злачынства, і гэты спіс, па словах прадстаўніка МУС, рэгулярна папаўняецца.

Hавiны
Беларус, якога на радзіме шукаюць за махлярства, жорстка забіў у Кіеве кіроўцу «Uber»
2019.03.25 09:59

СК belsat.eu

Стужка навінаў